top of page
Фото автораВалентина Ипатьева

“У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…”

Конкурс “У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…” – конкурс творчых работ, прысвечаны 100-гадоваму юбілею першага выданняпаэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” і 95-годдзю паэмы “Новая зямля”.


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар установы “Дзяржаўны

літаратурна-мемарыяльны

музей Якуба Коласа”

З.М.Камароўская

10.2018

ПАЛАЖЭННЕ

аб конкурсе

“У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…”,

прымеркаванага да 100-годдзя першага выдання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” і 95-годдзя паэмы “Новая зямля”

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1.Конкурс “У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…” (далей – Конкурс) – конкурс творчых работ, прысвечаны 100-гадоваму юбілею першага выданняпаэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” і 95-годдзю паэмы “Новая зямля”.

1.2. Арганізатар Конкурсу – Установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (далей – Музей).

1.3. Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

1.4. Удзельнікі Конкурсу – школьнікі 7-11 кл.

1.5. Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.

Творчая работа любой намінацыі павінна ці быць прысвячэннем Якубу Коласу, ці ўтрымліваць спасылку да творчасці класіка або факта яго біяграфіі, ці быць створанай па матывах паэм “Сымон-музыка”, “Новая зямля”. Лепшыя работы з усіх намінацый будуць прадстаўлены на часовай экспазіцыі ў Доме Коласа, а лепшыя ўдзельнікі конкурсу будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання.

1.6. У Конкурсе прадугледжаны наступныя намінацыі і тэмы:

· Літаратурны конкурс

Да разгляду прымаюцца індывідуальныя празаічныя і паэтычныя работы на беларускай і рускай мовах аб’ёмам не больш за 3 старонкі (шрыфт TimesNewRoman 12, інтэрвал – 1,5). Неабходна ўказваць назву твора, жанр.

· Фотаконкурс

Да разгляду прымаюцца фотаздымкі (каляровыя і чорна-белыя) у электронным фармаце (на адрас музея) колькасцю не больш за 5 адзінак ад аднаго аўтара. Кожны фотаздымак павінен суправаджацца ўрыўкам з паэмы “Сымон-музыка” або “Новая зямля”. Неабходна ўказаць назву работы і яе памер.

· Конкурс выяўленчага мастацтва (малюнак, паштоўка, пано, калаж, вырабы hand-made)

Увага!

Усе конкурсныя работы дадзенай намінацыі дасылаюцца на паштовы адрас музея (220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5) у арыгінальным выглядзе. Анкету ўдзельніка неабходна даслаць на электронны адрас музея (muzeykolas@yandex.ru). У анкеце трэба ўказаць назву работы, від работы (малюнак, паштоўка, пано, калаж, вырабы hand-made), матэрыял, памер.

· Конкурс музычнага мастацтва

Па дадзенай намінацыі прымаюцца відэазапісы музычных твораў з указаннем назвы, жанра, працягласці і выкарыстаных інструментаў. Дапускаюцца калектыўныя творчыя работы.

2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

2.1. Выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры.

2.2. Папулярызацыя творчасці Якуба Коласа.

2.3. Выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітых дзяцей.

2.4. Папулярызацыя дзейнасці Музея.

3. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ І ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ РАБОТ

3.1. На Конкурс прымаюцца работы па заяўленых тэмах.

3.2. Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 29 кастрычніка па 29 снежня 2018 года (уключна).

3.3. Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца арыгінальныя работы ўдзельнікаў.

3.4. Для правядзення Конкурсу ствараецца Аргкамітэт у наступным складзе: Себруковіч В.Ю. (загадчык аддзела навуковай прапаганды), Дубовік І.С. (вядучы навуковы супрацоўнік Музея), Варонька К.П. (старшы навуковы супрацоўнік Музея).

Аб’яўленне вынікаў Конкурсу адбудзецца 15 студзеня 2019 года.

3.5. Да разгляду на Конкурс прымаюцца работы, адпраўленыя па пошце альбо дастаўленыя на адрас Музея не раней даты аб’яўлення аб пачатку прыёма работ на Конкурс і атрыманыя не пазней указанай у п. 3.2 даты завяршэння прыёма твораў.

3.6. Прыём конкурсных работ і рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца Аргкамітэтам Конкурсу.

3.7. Работы прадастаўляюцца шляхам адпраўкі на паштовы адрас Музея (220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5), у электронным выглядзе на электронную скрыню Музея (muzeykolas@yandex.ru) з пазнакай КОНКУРС, альбо ў сацыяльныя сеткі музея: “Вконтакте”, “Facebook”.

3.8. Разам з конкурснай работай удзельнік павінен даслаць анкету ўдзельніка:

· свае прозвішча і імя;

· узрост;

· месца пражывання;

· школу і клас, дзе навучаецца;

· паштовы адрас;

· электронны адрас (пры наяўнасці);

· мабільны ці стацыянарны тэлефон;

· назва работы;

· кароткае апісанне творчай работы.

Анкета размешчана ў дадатку да дадзенага Палажэння. Неабходна яе спампаваць і запоўніць.

3.9. Работы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца. У перапіску з аўтарамі журы не ўступае і рукапісы не вяртае.

4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

4.1 Узнагароджванне праходзіць па чатырох асноўных намінацыях:

· літаратурны конкурс

· фотаконкурс

· конкурс выяўленчага мастацтва

· конкурс музычнага мастацтва

4.2. Журы Конкурсу мае права заснаваць дадатковыя прызы і намінацыі.

4.3. Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца прызамі і дыпломамі.

4.4. Журы мае права вызначыць удзельніка, які атрымае Гран-пры Конкурсу.

4.5. Усе ўдзельнікі Конкурсу адзначаюцца падзякамі і памятнымі сувенірамі.

4.6. Вынікі Конкурсу агучваюцца падчас цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў Конкурсу і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Музея: www.yakubkolas.by.

4.7. Час і месца правядзення цырымоніі ўзнагароджвання будуць абвешчаны дадаткова.

Анкета ўдзельніка конкурсу

“У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…”,

прымеркаванага да 100-годдзя першага выдання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” і 95-годдзя паэмы “Новая зямля”

Анкета

1. Імя, прозвішча, імя па бацьку

2. Узрост

3. Месца пражывання

4. Школа і клас, дзе навучаецца

5. Паштовы адрас, электронны адрас, тэлефон

6. Намінацыя

7. Назва работы

8. Кароткае апісанне конкурснай работы (для літаратурнай намінацыі: назва, жанр, аб’ём; для фотаздымкаў: назва, памер; для работ выяўленчага мастацтва: назва, від работы, матэрыял і памер; для музычных твораў: жанр, працягласць, выкарыстаныя інструменты)

6 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

Памятка для репетиторов

Многие учащиеся прибегают к услугам репетиторов, чтобы улучшить свои знания по отдельным учебным предметам. Граждане, оказывающие услуги...

Comments


bottom of page