Курс дыстанцыйнага навучання
«Медыяадукацыя ў школе»
Удзел у навучанні – бясплатны.
Заяўкі прымаюцца да 18:00 26 лістапада 2018 г. Увага! Кожны заяўнік павінен мець свой індывідуальны электронны адрас. Калі пасля адпраўкі не прыйшла копія запоўненай анкеты на пазначаны Вамі электронны адрас, то значыць у электорнным адрасе была памылка і Вашу анкету мы не атрымалі. Дашліце, калі ласка, яе яшчэ раз.
Па ссылцы перайдзіце да анкеты
Апошні тэрмін – 26 лістапада 2018 г., 18:00
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе».
Умовы ўдзелу
Усе кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны: • Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі; • Быць адкрытымі да ўспрыняцця новай інфармацыі і гатовымі да апрабацыі новых ведаў на практыцы; • Валодаць базавымі ведамі па карыстанні камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты; • Самастойна даслаць заяўку на навучанне.
Змест і арганізацыя курса
Дыстанцыйны курс «Медыяадукацыя ў школе» складзены беларускімі педагогамі з мэтай дапамагчы настаўнікам выкарыстаць «бонусы» медыйнай прасторы для навучання: пашырэння і актуалізацыі змеcту навучальных прадметаў, павышэння матывацыі і фармавання медыйнай граматнасці вучняў. Курс будзе практыка-арыентаваным і не будзе патрабаваць ад настаўніка правядзення дадатковых заняткаў. Падобна навучанню традыцыйнай граматнасці, медыяграматнасць уяўляе сабой набор кампетэнцый, якія можна фармаваць пры выкладанні любых прадметаў.
Як удзельнік / удзельніца курсаў Вы будзеце з дапамогай ментара паступова знаёміцца з тэорыяй і практыкай медыяадукацыі і ўводзіць на сваіх уроках і выхаваўчых занятках элементы фармавання медыйнай граматнасці вучняў. Курс складаецца з шасці модуляў. Кожны модуль працягваецца ад аднаго да трох тыдняў. У кожным модулі ўдзельнікі будуць атрымліваць дыдактычны матэрыял і заданне, якое будуць павіннны зрабіць у класе са сваімі вучнямі (студэнтамі). Пры жаданні ўдзельнікі змогуць карыстацца дадатковай літаратурай, а таксама матэрыяламі, якія будуць дасланы ўсім удзельнкам курса. Пасля кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.
Настаўнікі, якія скончаць курс, атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 60-гадзіннага курса.
Тэрмін навучання – 3,5 месяцы.
Пачатак курса – 3 снежня 2018 г.
Comentários