top of page
Фото автораВалентина Ипатьева

“Акрыляе роднае слова”

21 лютага ў чарговы раз у Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №3 г.Барысава” адзначалі Дзень роднай мовы. З нагоды свята быў падрыхтаваны план мерапрыемстваў, з якім пазнаёміліся ўсе настаўнікі і вучні перад святам.

На кожным паверсе школы былі размешчаны плакаты і газеты з інфармацыяй пра беларускую мову, а таксама ў кожнага вучня і дарослага была магчымасць пазнаёміцца з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра роднае, шчырае і пяшчотнае слова.

Напярэдадні свята сярод шостых класаў (62 вучні) быў праведзены конкурс-гульня “Любі, шануй, ведай роднае слова”. У час конкурсу вучні абагулілі набытыя веды па беларускай мове і літаратуры, прадэманстравалі свае творчыя здольнасці, сваю кемлівасць і артыстызм. Не менш цікавымі для вучняў школы былі заданні з рубрыкі “ Цікава ведаць”.

21 лютага з самага ранку адчуваўся ў школе святочны настрой: вучняў і настаўнікаў вітаў цёплымі беларускімі словамі педагог-арганізатар Асіпенка Аляксандр Віктаравіч, апрануты ў нацыянальны касцюм.

На другім паверсе падчас перапынкаў гучала музыка, песні на роднай мове “ Спадчына”, “ Мой родны кут”, “Слуцкія ткачыхі”, дэманстраваўся фільм “Народны касцюм”. Настаўнікі беларускай мовы падрыхтавалі музычную прэзентацыю “ Дзень роднай мовы”.

Вучні ў запісе праслухалі вершы беларускіх паэтаў, а таксама самі прынялі актыўны удзел у акцыі “Раскажы верш пра родную мову” (17 вучняў). Прагучалі вершы: У.Дубоўка “ Родная мова”, А.Грачанікаў “Мова”, А.Бачыла “ Матчына мова” і інш.

У Дзень роднай мовы працавала лектарская група. Кожны клас (1-11) і кіраўніцтва ўстановы адукацыі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікі лектарскай групы падрыхтавалі таксама выразнае чытанне на памяць верша Т. Дзям’янавай “ Мова родная… Беларуская…”

Разам з тым на свята роднай мовы ў школе прайшоў конкурс “ Буслік”. У конкурсе сярод вучняў 3-11 класаў прыняў удзел 71 вучань.

У Дзень роднай мовы Дубень Арцём , вучань 9 “Б” класа, прыняў удзел у адкрытым паэтычным конкурсе “ Акрыляе роднае слова”. Вучань чытаў верш Сяргея Чыгрына ”Кажыце сваяцтва, а не радство”. Усяго у мерапрыемствах прынялі ўдзел 550 вучняў.

Усе праведзеныя пазнавальныя мерапрыемствы спрыялі выхаванню павагі да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця нашага беларускага народа.


Каіпава Ірына Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры



14 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

Памятка для репетиторов

Многие учащиеся прибегают к услугам репетиторов, чтобы улучшить свои знания по отдельным учебным предметам. Граждане, оказывающие услуги...

コメント


bottom of page